Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Стандартное Среднее Большое
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Выкл Цвет ч/б
Дополнительно
Закрыть
  • Карта сайта
  • Версия для слабовидящих
  • Обычная версия
  • Настройки
  • Электронный журнал
Управление образования администрации Ленинского района г. Минска Логотип школы

Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию администрации Ленинского района г. Минска

Государственное учреждение образования
«Средняя школа № 55 г. Минска»

Логотип школы
  • Новости
  • Одно окно
    • Электронное обращение
    • График работы администрации
    • Контакты
    • Административные процедуры
    • Нормативные правовые акты
    • Противодействие коррупции
  • Об учреждении
    • Значимые достижения
    • Условия приёма в УО. 10 класс
    • Важные документы
      • Программа развития школы
    • Администрация школы
      • Статьи в СМИ
    • Образовательный процесс
      • Учебные четверти и каникулы
      • Расписание звонков
      • Расписание занятий
      • Расписание СМГ
      • Расписание факультативов
      • График работы школьной библиотеки
      • График работы объединений по интересам на платной основе
      • График работы спортивного зала
      • График дежурства по школе
    • Служба СППС
      • Советы психолога
    • Библиотека, медиатека
      • Медиатека
      • Памятка
    • Общественные объединения
    • Воспитательная работа
    • Попечительский совет
    • Родительский комитет
    • Гордость школы
    • Информатизация
      • Сотрудничество
    • Профсоюзная страничка
    • Шестой школьный день
      • План мероприятий
      • Архив мероприятий
    • Интернет-проекты школы
      • Интернет-проект 2011/2012 учебного года
      • Интернет-проект 2014/2015 учебного года
      • Интернет-проект 2015/2016 учебного года
      • Интернет-проект 2016/2017 учебного года
      • Интернет-проект 2017/2018 учебного года
      • Интернет-проект 2018/2019 учебного года
    • Инновационная деятельность
    • Школа в СМИ
    • Консультативный пункт для учителей-дефектологов
    • Виртуальный музей партизанской бригады
  • Учительская
    • Полезные ссылки
    • Педсовет
    • МО учителей белорусского языка и литературы
      • Неделя белорусского языка и литературы
    • МО учителей русского языка и литературы
    • МО учителей английского языка
    • МО учителей математики и информатики
    • МО учителей предметов естественного цикла
    • МО учителей истории и обществоведения
    • МО учителей физической культуры
    • МО учителей начальных классов
    • МО воспитателей ГПД
    • МО классных руководителей
      • Профориентационная работа
    • Творческая группа учителей предметов эстетического цикла и трудового обучения
  • Обучающимся
    • Правила внутреннего распорядка для учащихся
    • Советы психолога
    • Выпускникам
      • Экзамены в школе
      • Советы психолога
      • Профориентация
    • О здоровье и не только...
    • Вопросы безопасности жизнедеятельности
    • ШАГ – школа активного гражданина
    • Образовательный туризм
    • Интернет-олимпиады
    • Олимпиады, конкурсы
  • Родителям
    • Каникулы
      • Безопасные каникулы
    • Часто задаваемые вопросы
    • Советы психолога
    • Родителям первоклассников
    • Пункт коррекционно-педагогической помощи
    • Оплата питания
      • Памятка по оплате питания
    • Семья без насилия
      • Услуги кризисной комнаты
      • Что такое домашнее насилие
      • Сексуальное насилие над детьми
    • Карта учащегося
    • Организация питания
  • Методический кабинет
  • Вакансии
  • Главная страница
  • Об учреждении
  • Администрация школы
  • Статьи в СМИ

Статьи в СМИ

 

Настаýнiцкая газета, 22 снежня 2011 года 
 

Як калектыў не можа існаваць без лідара, так і лідар без калектыву

 

Са сваім школьным калектывам 55-й сталічнай школы Мікалай Вячаслававіч Сачко з’еў не адну банку тушонкі на турыстычным злёце, праспяваў не адну песню на сцэне і каля вогнішча. Таму сёння ён можа называць калектыў сваёй сям’ёй, дзе ён галоўны. Таму сваім абвязкам лічыць зрабіць так, каб усім у калектыве добра жылося, каб кожны атрымліваў па заслугах.

 

У педагагічных калектываў, якія дамагаюцца поспеху, ёсць адна асаблівасць — у іх ёсць каманда, на чале якой стаіць моцны лідар, на якога ўсе раўняюцца. Кіраванне школай немагчыма без стварэння калектыву, і той з дырэктараў, хто гэтаму пытанню ўдзяляе вялікую ўвагу, атрымлівае добры вынік.

— Часта можна пачуць ад кіраўнікоў устаноў: наш калектыў — гэта сапраўдная каманда аднадумцаў, творчых людзей і г.д. Але не ўсе могуць патлумачыць, што з’яўляецца паказчыкам таго, што ў школе працуе сапраўды каманда. А вы можаце?

— На самых простых прыкладах. Мы ўсё робім разам: працуем, адпачываем, падводзім вынікі. Я не думаю, што да педагогаў трэба падыходзіць з пазіцыі “я дырэктар, а ты падначалены”. Мы калегі. Мы (адміністрацыя) ставім перад педагогамі мэты і разам іх эфектыўна дасягаем. Пры гэтым мы заўсёды кажам сваім педагогам, што мы таксама можам памыляцца. Галоўнае — своечасова спыніцца і разабрацца, у чым прычына.

А пра тое, што наш калектыў — гэта каманда творчых людзей, можна меркаваць па наступных прыкладах. Мы з’яўляемся рэсурсным цэнтрам па інфарматызацыі ў горадзе, яшчэ пляцоўкай для АПА і нашага гарадскога інстытута развіцця адукацыі па ўкараненні розных перадавых методык у пачатковых класах. 20 снежня ў нас прайшло трэцяе пасяджэнне рэспубліканскай школы перадавога педагагічнага вопыту па тэме “Роля адукацыйных тэхналогій у развіцці асобы малодшых школьнікаў”, дзе мы будзем даваць справаздачу па пэўных напрацоўках. У гэтым годзе чатыры нашыя настаўнікі сталі кіраўнікамі метадычных аб’яднанняў у Ленінскім раёне сталіцы. Таксама і наш турыстычны злёт, які мы праводзім на працягу 35 гадоў, паказвае, што мы калектыў, які жыве агульнымі справамі і мае моцныя традыцыі.

— Вам, Мікалай Вячаслававіч, у нейкім сэнсе пашанцавала, бо вы сталі кіраўніком калектыву, які добра ведалі. А што рабіць дырэктару, якога прызначаюць на пасаду кіраўніка ў невядомы яму калектыў. Як у такім выпадку будаваць сваю каманду?

— Сапраўды, мне пашанцавала. Я ведаў калектыў 55-й школы, як сваю родную сям’ю.

Упершыню я прыйшоў у 55-ю школу на практыку яшчэ студэнтам пятага курса механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Па заканчэнні ВНУ атрымаў размеркаванне ў Ленінскі раён сталіцы, у сярэднюю школу № 55. Першых пяць гадоў выкладаў матэматыку, быў класным кіраўніком. Затым пэўны час выконваў абавязкі намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, і вось ўжо апошніх 16 гадоў я дырэктар школы. Перш чым стаць дырэктарам, я знаёміўся з працай настаўніка, класнага кіраўніка, намесніка дырэктара і нібыта знутры вывучаў, як і чым жыве калектыў.

Калі дырэктар прыходзіць у калектыў, скажам так, з вуліцы, то перш чым займацца будаўніцтвам каманды, яму трэба пэўны час папрацаваць, прыгледзецца. Па-першае, яму трэба сабраць неабходны мінімум інфармацыі пра яго работнікаў. І гэта ні ў якім выпадку нельга рабіць наступным чынам: выклікаць да сябе намесніка і загадаць яму далажыць, хто і як жыве ў калектыве. Збіраць такую інфармацыю неабходна падчас зносін з педагогамі, дзецьмі, бацькамі, праз наведванне ўрокаў, мерапрыемстваў. Але на ўрокі трэба ісці, толькі загадзя пра гэта папярэдзіўшы настаўніка.

Мінімум інфармацыі пра кожнага настаўніка — гэта веданне таго, якая ў яго сям’я і якія адносіны ў ёй, як ён вядзе ўрокі, наколькі ён ладзіць з дзецьмі, бацькамі, калегамі і г.д. Без гэтых ведаў немагчыма якасна кіраваць калектывам.

Па-другое, дырэктар павінен сябе паказаць людзям. Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Калі гэта суботнік, то бяры рыдлёўку і капай разам з усімі. Калі турыстычны злёт, то вары кашу для ўсіх, каб і дзеці, і настаўнікі пакаштавалі і ацанілі яе.

А ўжо пасля гэтага можна вызначаць план дзеянняў па стварэнні каманды. Але зноў-такі гэта нельга рабіць, напісаўшы загад. Трэба праз зносіны з намеснікамі, педагогамі патлумачыць, што ў іх атрымліваецца добра (абавязкова пачаць са станоўчага), а што трэба змяняць і якім чынам. І спытацца, якое іх меркаванне на гэты конт.

Сённяшні наш калектыў — гэта 94 педагогі (7 з іх знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку). Калі аналізаваць па іх адукацыі, то 88 чалавек маюць вышэйшую адукацыю, 6 — сярэднюю спецыяльную (але і яны мяркуюць паступаць у ВНУ). Па катэгорыях карціна наступная: вышэйшую катэгорыю маюць 32 чалавекі, першую — 31, другую — 17 і без катэгорыі — 14 чалавек (але гэта тыя педагогі, якія будуць хутка атэстоўвацца). Па стажы работы на сёння ў нас 16 педагогаў пенсіённага ўзросту. Гэта маладыя пенсіянеры (да пенсіённага ўзросту падышло маё пакаленне педагогаў). Шэсць нашых педагогаў — гэта нашы выпускнікі. Адзін год мы нават сумесна з педагагічным універсітэтам выпусцілі педагагічны клас (будучых настаўнікаў рускай мовы і літаратуры). Многія сёння працуюць настаўнікамі мовы ў горадзе.

Калектыў у нас, я вам заўважу, стабільны.

— Вы говорыце, што ваш калектыў стабільны. Але ж ён не можа пастаянна быць такім. Час ідзе, адно пакаленне настаўнікаў зменьвае наступнае. Вось ужо і 16 вашым маладым пенсіянерам трэба шукаць замену. Па якіх крытэрыях вы адбіраеце сабе людзей у калектыў?

— Сапраўды так. Вось не так даўно мы шукалі сабе псіхолага (наш пайшла ў дэкрэтны адпачынак). Мы далі аб’яву праз інтэрнэт, і нам дасылалі свае рэзюмэ. Наш псіхолаг, намеснікі і я збіраліся і абмяркоўвалі кандыдатуры. Хацелася б, канечне, каб гэта быў вопытны чалавек, але так не заўсёды бывае. Моладзь мы таксама без асаблівай асцярожнасці бяром. Важна, каб чалавек не разглядаў гэтую работу як часовую (два гады адпрацую і ўсё), а каб у яго было жаданне працаваць і тварыць.

На першай жа размове з кандыдатам мы цікавімся, як ён ставіцца да школы, да дзяцей. Адразу адказу не даём. Прыглядаемся. Калі чалавек з іншай установы прыйшоў, то бяром невялікую характарыстыку з папярэдняга месца працы. Бывала, што мы атрымлівалі не зусім станоўчыя водзывы, але бралі чалавека і не памыляліся. Магчыма, ён у іншай установе быў канфліктны, таму што з’яўляўся змагаром за справядлівасць або калектыў быў “не яго”.

Ёсць кіраўнікі, якія любяць, каб ім у рот глядзелі і толькі ківалі. А мне важна, каб чалавек быў прафесіяналам высокага ўзроўню і з увагай ставіўся да калег, дзяцей і бацькоў. Мне падабаецца, калі маладыя людзі прыходзяць наймацца на працу і пытаюцца: а колькі я магу ў вас зарабіць?

— Вам падабаецца такое пытанне?

— Падабаецца. Гэта правільнае пытанне. Сёння маладому чалавеку неабходна выжыць. Мне падабаецца яго напорыстасць. Я яму скажу: калі ў цябе ёсць жаданне больш зарабіць, то, калі ласка, ты можаш заняцца яшчэ гуртковай работай альбо пазакласнай. Мы даём па два гурткі, але калі ты прыдумаеш нешта такое, што дзеці пойдуць за табой, то мы знойдзем магчымасць павялічыць колькасць гадзін. Гэты настаўнік будзе старацца, сам развівацца. А калі прыйдуць маладыя людзі, якім усё добра як ёсць, то гэта не зусім нашыя работнікі.

Але моладзі зараз мала ідзе і мала мужчын (уздыхае)...

— Хто з’яўляецца ініцыятарам вялікіх спраў у вашым калектыве?

— У асноўным адміністрацыя — я і мае намеснікі. Мы такая адміністрацыя, якой цяжка сядзець на месцы. Вось зараз толькі новы інтэрнэт-праект “Я — грамадзянін” прыдумалі, збіраем матэрыялы. Рэсурсны цэнтр у нашай школе адкрыты па нашай ініцыятыве.

— Як ваш калектыў успрымае ўсе вашыя ідэі, планы?

— Розныя новыя праекты, мерапрыемствы — гэта рух наперад. Калі нічога новага не спрабаваць, то без гэтага нецікава становіцца жыць.

Мы любы новы праект абмяркоўваем у калектыве, калі трэба, то шмат разоў. Узгадваю, як 10 таму гадоў назад мы (адміністрацыя) задумалі зрабіць электронны журнал. Каб кожны з бацькоў, хто мае доступ у інтэрнэт, пры жаданні мог паглядзець, як вучыцца яго дзіця. Для гэтага кожны настаўнік раз у тыдзень павінен быў прыйсці ў кабінет інфарматыкі і занесці ўсе пропускі дзяцей і іх адзнакі ў камп’ютар. Гэтую ідэю настаўнікі адразу ўспрынялі ў штыкі: маўляў, што адміністрацыя сабе тут навыдумляла! Цяжка было, але мы іх пераканалі, што гэта патрэбна, бо калі бацькі ўбачаць пропускі дзяцей без уважлівай прычыны (адправілі дзіця ў школу, а яно не прыйшло), нізкія адзнакі, то яны хутчэй прыйдуць нам на дапамогу. Мы разумеем, што гэта дадатковая нагрузка на настаўнікаў, без якой, здавалася б, можна было абысціся, але гэта мела поспех. Сёння бацькі заходзяць на нашы сайты (у нас іх некалькі) і знаходзяць там інфармацыю пра сваіх дзяцей, а таксама пра тое, як жыве школа, якія мерапрыемствы ў нас праходзяць, і, калі могуць, далучаюцца.

— А дзе вы бераце ідэі?

— Падчас мерапрыемстваў, наведванняў устаноў адукацыі. Мне ўсё цікава. Я гляжу, ацэньваю, параўноўваю. А па вяртанні ў сваю школу дзялюся ўбачаным, абмяркоўваю з намеснікамі, што можна было б і нам выкарыстаць у працы. Таксама мае намеснікі многа дзе бываюць і абвязкова расказваюць затым мне, што бачылі і што ім спадабалася.

— Якое месца ў калектыве вы, Мікалай Вячаслававіч, як дырэктар школы адводзіце сабе?

— Я з дзяцінства ведаў, што стану настаўнікам. Многія людзі мне казалі, што я абавязкова буду кіраўніком. Цікава, але не так даўно я ўзгадаў словы свайго выкладчыка: “Ты, Коля, будучы кіраўнік! Хачу даць табе адну параду. Прыйдзеш у школу на працу — глядзі, як побач з табой працуюць вопытныя настаўнікі. Проста назірай, запісвай. Будзеш класным кіраўніком, май зносіны з лепшымі класнымі караўнікамі, глядзі, як яны што робяць. На любой нарадзе будзь уважлівы: калі каго асабліва за нешта караюць, то запамінай і так не рабі. Асабліва прыглядайся да адміністрацыі: што і як яна робіць, у чым яе функцыянальныя абавязкі”. Мне здаецца, што я так і рабіў. Ведаю, што ў сваім калектыве я лідар. Да мяне людзі ідуць па розных пытаннях, я адкрыты для зносін.

Для таго каб нашы педагогі былі з намі (адміністрацыяй) салідарнымі, мы частку абавязкаў дэлегуем ім. Напрыклад, ёсць такі ўчастак работы, як атэстацыя настаўнікаў. Калі гэтым працэсам кіруе роўны з педагогам чалавек, то яны лягчэй успрымаюць усе патрабаванні.

Важнае пытанне — складанне калектыву, гэтаму трэба ўдзяляць вялікую ўвагу. Варта быць у курсе ўсіх спраў, якія адбываюцца ў калектыве, і не адасабляцца ад калектыву. Трэба працаваць з калегамі, як з роўнымі, паважаць іх меркаванне. У калектыве людзі павінны раскрываць свае здольнасці. Тут майстэрства адміністрацыі — даручыць яму такую справу, каб гэтыя здольнасці раскрыліся максімальна. Важна, каб кожны член калектыву адчуваў, што ён патрэбен. І важна, каб кожны член калектыву разумеў, што ў выпадку чаго я яго абараню. Таксама і вучні павінны адчуваць, што з майго боку яны могуць разлічваць на падтрымку і абарону. Аддача людская будзе высокай, калі людзі будуць разумець, што яны частка калектыву. І я павінен адчуваць, што патрэбен ім.

Я люблю сустракаць сваіх калег, дзяцей, іх бацькоў на ганку школы раніцай (звычайна па вясне і восені ў добрае надвор’е). Вітаючыся з імі, я бачу, хто з якім настроем ідзе на працу, вучобу, таму магу ўжо прадбачыць, якім будзе дзень для кожнага і, калі трэба, умяшацца і нешта выправіць.

— Ці часта вашы педагогі атрымліваюць узнагароды? Якая сістэма заахвочвання існуе ў вашай школе?

— Амаль кожныя тры гады мы імкнёмся вылучыць чалавека на атрыманне чарговай узгароды. Першая ўзнагарода — грамата ўпраўлення адукацыі, за ёй — грамата камітэта Мінгарвыканкама, Адміністрацыі раёна, Міністэрства адукацыі. Як правіла, мы падаём хадайніцтва на ўзнагароду да розных дат. Напрыклад, да дня настаўніка, 23 лютага, 8 сакавіка, да юбілейнай даты. Многа пішам, але адмоў ніколі не было. У нас за гэтым сочаць намеснікі, інспектар па кадрах. Стараемся заўважаць і не прапускаць людзей.

Акрамя грамат, у нас распрацавана сістэма прэміравання. Мы лічым, што ў нас вельмі дэмакратычная сістэма прэміравання, бо за кожную, няхай і маленькую справу, людзей заахвочваем. Камісія доўга засядае і складае спісы, дзе пазначае, каму, за што і ў якім аб’ёме назначаецца прэмія. Нехта з педагогаў можа атрымаць базавую прэмію 100 тысяч, а нехта і 400, таму што ён быў актыўны, выконваў розныя даручэнні якасна.

Пэўную дапамогу ў вызначэнні кандыдатаў на заахвочванне нам аказваюць кіраўнікі метадычных аб’яднанняў, калі мы нечага не бачым. Таксама мы прывучылі сваіх педагогаў, каб яны самі прыходзілі і нагадвалі, за што іх яшчэ можна матэрыяльна стымуляваць. І яны прыходзяць, не саромеюцца. Яны ведаюць, за што яны могуць атрымаць прэмію.

Гэта добры стымул да працы. Разам з тым, я лічу, што асабліва ў наш час увага да чалавека важнейшая за матэрыяльнае стымуляванне. Важна павіншаваць чалавека з днём нараджэння з самай раніцы. Важна, калі ён на бальнічным, пацікавіцца яго здароўем і нават наведаць. І людзі кажуць, што пасля такіх званкоў яны адчуваюць сябе лепш, чым пасля кропельніцы.

— Якія мерапрыемствы ў вашай школе накіраваны на згуртаванне калектыву?

— Як я ужо ўзгадваў, штогод у маі ў Зялёным мы праводзім турыстычны злёт, у якім удзельнічае амаль ўся школа. А дакладней вучні з 6 па 10 клас. Гэтай традыцыі ўжо гадоў 35. У лепшыя часы мы выязджалі па тысячы чалавек. Некалі мы сябравалі з начальнікам чыгуначнай дарогі Я.І. Валадзько (сёння яго ўжо няма ў жывых), дык чыгунка некалькі разоў нам прадстаўляла бясплатны праезд. А аднаго разу нават спецыяльную электрычку з праваднікамі. Мы былі на сёмым небе ад радасці!

Гэты турыстычны злёт лічыцца нашым своеасаблівым мерапрыемствам па падвядзенні вынікаў вучэбнага года. Да яго мы рыхтуемся загадзя. Падчас самога злёту нашы дзеці маюць зносіны з прыродай, вучацца, як правільна сябе ў ёй паводзіць. Мы вучым іх, як правільна раскласці касцёр, арганізаваць бівак. Медработнік праводзіць конкурс па аказанні першай дапамогі на прыродзе. Настаўнікі фізічнага выхавання рыхтуюць паласу перашкод. Настаўнікі геаграфіі праводзяць спартыўнае арыентаванне. Напрыканцы злёту ў нас ладзіцца вялікі канцэрт мастацкай самадзейнасці, дзе прымаюць удзел і настаўнікі, і дзеці.

На Дзень настаўніка мы абвязкова педагагічным калектывам выязджаем на экскурсію па Беларусі. У гэтым годзе ездзілі ў Мір. У нас з’явіліся шэфы (філіял аўтобуснага парку № 2), з якімі мы заключылі пагадненні, паводле якіх яны нам у канцы кожнай чвэрці прадастаўляюць аўтобус для экскурсій для вучняў лепшых класаў, а таксама для педагогаў на Дзень настаўніка і яшчэ адну экскурсію на навагоднія святы для настаўнікаў і лепшых прадстаўнікоў бацькоўскай грамадскасці.

— Якімі талентамі валодае дырэктар? Малюе, піша вершы?..

— Я спяваю ў хоры. Гавораць, што нават маю добры голас. Некаторы час у нашай школе праводзіліся мерапрыемствы, якія мы называлі “Свет маіх захапленняў”. Іх ладзілі педагогі, якія атэстоўваліся. Яны паказвалі, што ўмеюць — вышываць, выпякаць… Трэба гэтую традыцыю ўзнавіць. Калі б я расказваў пра свае захапленні, то падзяліўся б сваімі рэцэптамі і пачаставаў бы нечым смачным. Я з задавальненнем гатую і дзялюся рэцэптамі. Апошняя страва, якую я прыносіў у школу, былі аладкі — катлеты з кіслай капусты. Настаўнікі іх каштавалі і гадалі, што там — грыбы, вяндліна?.. Гэты рэцэпт мая маці некалі вычытала ў адной газеце. І ён мне ўзгадаўся.

— Было прыемна пазнаёміцца з вамі, Мікалай Вячаслававіч, і з вашым калектывам! Дзякуй за інтэрв’ю. Жадаем новых смелых планаў і іх ажыццяўлення.

 

Гутарыла Святлана КІРСАНАВА.

 

До весенних каникул:

Дней
Часов
Минут
Секунд

Разделы сайта

  • Главная
  • Новости
  • Одно окно
    • Электронное обращение
    • График работы администрации
    • Контакты
    • Административные процедуры
    • Нормативные правовые акты
    • Противодействие коррупции
  • Об учреждении
    • Значимые достижения
    • Условия приёма в УО. 10 класс
    • Важные документы
      • Программа развития школы
    • Администрация школы
      • Статьи в СМИ
    • Образовательный процесс
      • Учебные четверти и каникулы
      • Расписание звонков
      • Расписание занятий
      • Расписание СМГ
      • Расписание факультативов
      • График работы школьной библиотеки
      • График работы объединений по интересам на платной основе
      • График работы спортивного зала
      • График дежурства по школе
    • Служба СППС
      • Советы психолога
    • Библиотека, медиатека
      • Медиатека
      • Памятка
    • Общественные объединения
    • Воспитательная работа
    • Попечительский совет
    • Родительский комитет
    • Гордость школы
    • Информатизация
      • Сотрудничество
    • Профсоюзная страничка
    • Шестой школьный день
      • План мероприятий
      • Архив мероприятий
    • Интернет-проекты школы
      • Интернет-проект 2011/2012 учебного года
      • Интернет-проект 2014/2015 учебного года
      • Интернет-проект 2015/2016 учебного года
      • Интернет-проект 2016/2017 учебного года
      • Интернет-проект 2017/2018 учебного года
      • Интернет-проект 2018/2019 учебного года
    • Инновационная деятельность
    • Школа в СМИ
    • Консультативный пункт для учителей-дефектологов
    • Виртуальный музей партизанской бригады
  • Учительская
    • Полезные ссылки
    • Педсовет
    • МО учителей белорусского языка и литературы
      • Неделя белорусского языка и литературы
    • МО учителей русского языка и литературы
    • МО учителей английского языка
    • МО учителей математики и информатики
    • МО учителей предметов естественного цикла
    • МО учителей истории и обществоведения
    • МО учителей физической культуры
    • МО учителей начальных классов
    • МО воспитателей ГПД
    • МО классных руководителей
      • Профориентационная работа
    • Творческая группа учителей предметов эстетического цикла и трудового обучения
  • Обучающимся
    • Правила внутреннего распорядка для учащихся
    • Советы психолога
    • Выпускникам
      • Экзамены в школе
      • Советы психолога
      • Профориентация
    • О здоровье и не только...
    • Вопросы безопасности жизнедеятельности
    • ШАГ – школа активного гражданина
    • Образовательный туризм
    • Интернет-олимпиады
    • Олимпиады, конкурсы
  • Родителям
    • Каникулы
      • Безопасные каникулы
    • Часто задаваемые вопросы
    • Советы психолога
    • Родителям первоклассников
    • Пункт коррекционно-педагогической помощи
    • Оплата питания
      • Памятка по оплате питания
    • Семья без насилия
      • Услуги кризисной комнаты
      • Что такое домашнее насилие
      • Сексуальное насилие над детьми
    • Карта учащегося
    • Организация питания
  • Методический кабинет
  • Вакансии

О Нас

ColorMag
220006, ул. Надеждинская, 21
факс: +375 17 323-20-58
директор: +375 17 323-20-58
приёмная: +375 17 353-66-27
учительская: +375 17 221-50-35
E-mail: sch55@minsk.edu.by

Регистрационное свидетельство № 1141101631 от 16.06.2011г.

ГУО «Средняя школа № 55 г.Минска» – ресурсный центр информационных технологий Ленинского района г. Минска.

Реквизиты

Управление по образованию администрации Ленинского района
г. Минска.
220006, г.Минск, ул. Маяковского 83
р/с BY26BLBB36320100557383001001 (BIC) BLBBBY2X
отделение ЦБУ №535 г. Минска
ОАО "Белинвестбанк" код 739
УНП 100557383

Полезные ссылки

  • Наш баннер
  • Администратор сайта
  • Авторские права
  • Контакты

Цитаты

Учитесь так, словно вы постоянно ощущаете нехватку своих знаний, и так, словно вы постоянно боитесь растерять свои знания. (Конфуций)

Копирайт © ГУО "Средняя школа № 55 г. Минска", .
Все права защищены.
Яндекс.Метрика